Графік пасяджэнняў у судах Беларусі ўжо 9 месяцаў не публікуецца на партале электроннага судаводства, інтэграванага ў сайт Вярхоўнага суда.

Паводле назіранняў выдання “Позірк”, 6 сакавіка сервіс яшчэ быў даступны для грамадскасці. Пазней пры спробе вывесці на экран расклад пасяджэнняў таго ці іншага суда стаў усплываць надпіс “Сэрвіс часова недаступны. Праводзяцца рэгламентныя работы”. Цяпер гэты надпіс не адлюстроўваецца, панэль з календаром і спісам судоў прыбраная.
З дапамогай гэтага сервісу праваабаронцы і СМІ маглі дакументаваць факты палітычных рэпрэсій.






