BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі не спыняецца машына рэпрэсій

У новы год з новымі крымінальнымі палітычна матываванымі справамі. Ад пачатку студзеня ўжо прайшло чатыры суды на Берасцейшчыне. Машына рэпрэсій не спыняецца, – распавяла праваабаронца:

– У новы год мы ўваходзім з новымі рэпрэсіямі, у прынцыпе з рэпрэсіямі тымі самымі. Калі глядзець на лёсы людзей, крымінальныя справы, разгляд судовых спраў, то так, ужо літаральна за тыдзень такіх некалькі спраў у судах Берасцейскай вобласці разглядалі. У прынцыпе тыя ж артыкулы, якія выкарыстоўваюцца апошнім часам – за абразу Лукашэнкі, абразу прадстаўнікоў улады, распальванне варожасці.

Праваабаронца дадала, што тэндэнцыі ў новым годзе таксама пакуль што назіраюцца не самыя лепшыя. Верагодна, што рэпрэсіі працягнуцца ў такім жа тэмпе.

Беларускае Радыё Рацыя