У Беларусі ў цяперашніх умовах немагчымыя палітычныя даследаванні. Можна зрабіць адну самую галоўную выснову – паколькі ўлады не даюць вымяраць грамадскае меракаванне, то яны сумняваюцца ў адпаведным узроўні даверу да яе.

У гэтым перакананы дырэктар па развіцці кампаніі DataTile Валянцін Сакалоўскі:
– Калі б улады, якія робяць апытанні, разумелі, што ўзровень даверу да іх даволі высокі, то яны б гэтага не саромеліся. А зараз яны проста заціснулі ўсе гайкі, каб ніхто не мог вымерыць і сказаць, што кароль голы. Калі ўзровень даверу да цябе вельмі высокі, табе няма чаго хаваць. Ты проста кажаш – хто заўгодна, хочаце, прыязджайце і вымярайце.
Згодна афіцыйных дададзеных, на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Лукашэнка набраў амаль 87 працэнтаў галасоў выбарцаў. Нібы альтэрнатыўныя кандыдаты набралі ў межах ад 2 да 3 працэнтаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Валянціна Сакалоўскага