BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі па «экстрэмісцкіх» артыкулах затрыманыя 12 украінцаў

Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім паведаміў, што ў Беларусі па «экстрэмісцкіх» артыкулах затрыманыя як мінімум 12 грамадзян Украіны.

Такую лічбу зняволеных суайчыннікаў Ігар Кізім назваў у каментары «Медыязоне» падчас Форуму Астрожскіх, які 16–17 лістапада праходзіць у Кіеве. З некаторымі з затрыманых ужо сустракаўся ўкраінскі консул. Паводле слоў Кізіма, беларускія ўлады звычайна не інфармуюць Украіну пра затрыманне яе грамадзян.

Ігар Кізім таксама адзначыў, што многія ўкраінцы, затрыманыя ў Беларусі, ужо доўгі час жывуць у краіне, маюць там сем’і і часта не звяртаюцца да ўкраінскіх уладаў па дапамогу, каб не нашкодзіць бяспецы сваіх блізкіх.