
У Беларусі да гэтага часу пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту: за публічныя лозунгі “Слава Украіне”, за ўкраінскі сцяжок на аватарцы ў сацсетках і нават за спевы гімна Украіны ў караоке.
– Так, жыхар Наваполацка патэлефанаваў на лінію 102 і сказаў “Слава Украіне”. Суд расцаніў яго званок як “несанкцыянаванае пікетаванне” і арыштаваў на 15 сутак.
– Былога палітвязня Андрэя Кудзіка арыштавалі на 15 сутак за віншаванне Украіны з Днём незалежнасці ў TikTok.
– У Берасці на 7 сутак арыштавалі мужчыну, якога абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся ў мясцовым караоке-бары, праспяваў гімн Украіны, “чым публічна выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы”.
– У Наваполацку мужчыну арыштавалі на 15 сутак за фота на фоне гор і сцягоў Грузіі і Украіны з адпачынку ў 2021 годзе. Гэта палічылі “несанкцыянаваным пікетаваннем”.
Крыніца: t.me/viasna96