BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачала дзейнічаць дзяржпраграма «Здароўе нацыі»

Склалі, зацвердзілі, а потым адсправаздачацца, – так эксперт, намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК у справе аховы здароўя і медыцыны Станіслаў Салавей кажа пра дзяржаўную праграму «Здароўе нацыі» на 2026–2030 гады, яна пачынае дзейнічаць у Беларусі.

Там закладзеныя некарэктныя планы. Як прыклад, кажа Станіслаў Салавей, хочуць ахапіць дыспансарызацыяй 95% насельніцтва, але ці гэта сама мэта.

-Дасягнуць паказчыка ахопу лёгка. Як гэта паўплывае, гэта ўжо іншая справа. Мы павінны скараціць смяротнасць маладых мужчын, напрыклад, на 5%. Вось гэта мэта. Як? Вось праграма дыспансэрызацыі – гэта інструмент, а не мэта.

Агульны бюджэт праграмы на 5 гадоў — 98 мільярдаў беларускіх рублёў. Дакумент выглядае, як «палёт фантазіі, які трохі адарваны ад рэальнасці». Метад, па якім працуе большасць чыноўнікаў у Беларусі сёння, дадае Станіслаў Салавей:

– Нельга сказаць, што нашая сістэма аховы здароўя нічога не робіць і ў міністэрстве сядзяць адны клінічныя ідыёты. Але трэба разумець, што іх асноўная мэта – гэта прыгожая карцінка для аднаго састарэлага пацыента.

Праграма «Здароўе нацыі» на 2026–2030 гады закладае павелічэнне працягласці жыцця да 76,5 гадоў ды зніжэнне агульнага каэфіцыента смяротнасці насельніцтва да 11,5 праміле. Паводле апошніх дадзеных, які прыводзіць Белстат, зараз па выніках 2024 года агульны каэфіцыент смяротнасці склаў 12,61 праміле. За 2025 год звестак пакуль няма.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя