BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў у войска

Сёння, 22 кастрычніка, стартавала восеньская адпраўка прызыўнікоў у войскі Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.

Фота: “Ваяр”

Грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, пачнуць накіроўвацца ў воінскія часці і злучэнні Узброеных сіл, унутраных войскаў МУС, органаў дзяржбяспекі і пагранслужбы.

Усяго на ўкамплектаванне УС, іншых войскаў і фармаванняў у кастрычніку і лістападзе бягучага года плануецца адправіць каля 10 тысяч чалавек. Увосень на прызыўныя камісіі прыбудуць 58 тысяч маладых людзей.

Цырымонія прыняцця прысягі пройдзе 23 лістапада. Звальненне ў запас ваеннаслужачых будзе праведзена своечасова – у кастрычніку-лістападзе 2024 года.