BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачынаецца першы суд над памерлым чалавекам

У Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца першы працэс над памерлым чалавекам. Уладзіміра Катрука абвінавачваюць «ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 127 КК Рэспублікі Беларусь (генацыд)», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы суда.

Магчымасць весці крымінальнае расследаванне ў дачыненні да памерлых людзей і судзіць іх з’явілася ў Беларусі летась – пасля ўнясення адпаведных паправак у Крымінальна-працэсуальны кодэкс.

Уладзімір Катрук нарадзіўся ва Украіне. Падчас Другой сусветнай вайны ён служыў у 118-м батальёне шуцманшафта і, паводле дакументаў КДБ, удзельнічаў у карнай аперацыі ў Хатыні. Пасля Другой сусветнай вайны ён перабраўся ў Канаду. Памёр ад інсульту ў траўні 2015 года. Незадоўга да яго смерці Расея прасіла выдаць Катрука для суда. Але на фоне анексіі Крыма канадскі ўрад праігнараваў гэтую просьбу.

Беларускае Радыё Рацыя