BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 5 чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 5 чалавек. Гэта — Раман ГралеўскіСяргей КозікаўАляксандр ЗубкоўАляксандр Сацюк і Сяргей Паспелаў. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Здымак ілюстрацыйны

Вядома, што Гралеўскі змешчаны пад варту за “абразу Лукашэнкі” і “абразу службовай асобы”. Сацюк за тое самае асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі, Паспелаў — на 1 год і 6 месяцаў калоніі. Козікаў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў калоніі за “паклёп” у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Зубкоў па тым жа артыкуле асуджаны на 2 гады калоніі.

Колькасць палітвязняў у РБ па-ранейшаму складае больш за 1300 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя