BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі памілавалі яшчэ 16 чалавек

Як паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў другога ліпеня, у гонар Дня незалежнасці Лукашэнка памілаваў 16 чалавек. Колькі сярод іх палітзняволеных – пакуль невядома.

Паведамляецца, што сярод іх – восем мужчын і восем жанчын. Трое памілаваных – старэйшыя за 50 гадоў, двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У дзевяці з адпушчаных на волю ёсць няпоўнагадовыя дзеці.

Паведамляецца, што сярод памілаваных ёсць людзі, якія здзейснілі “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. За год адбылося 14 хваляў памілавання, у выніку якіх былі вызваленыя 330 чалавек.

Фота: “Вясна”