У Беларусі перастаў адкрывацца сайт pozirk.оnline. Пра гэта паведамляе каманда праекту.

Верагодна, ён заблакаваны на патрабаванне ўладаў. Афіцыйных паведамленняў пра абмежаванне доступу да рэсурсу Міністэрствам інфармацыі, як гэта звычайна адбываецца, не было. Доступ для карыстальнікаў унутры краіны магчымы праз сэрвісы VPN.
Кантэнт сайта pozirk.оnline быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” судом Цэнтральнага раёна Менска 5 снежня 2023 года.
“Позірк” створаны часткай былой каманды найстарэйшага беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і першай у краіне інтэрнет-газеты Naviny.bу.
Беларускае Радыё Рацыя






