Яны працягнуцца да 31 траўня. Вучэнні накіраваныя на падрыхтоўку да прыкрыцця дзяржаўных і ваенных абʼектаў ад удараў з паветра. Пра гэта паведамляе беларускае абароннае ведамства.

У вучэннях прымаюць удзел авіяцыйныя воінскія часці, зенітныя ракетныя і радыётэхнічныя часці Узброеных Сіл Беларусі, экіпажы разведвальнай, знішчальнай і армейскай авіяцыі Паветрана-касмічных сіл Расеі.






