Зараз у краіне зарэгістраваны 204 выпадкі. На тыдні хвароба выбухнула ў Лідскім раёне, цяпер пад наглядам медыкаў 15 чалавек, якія паспелі пакантактаваць з інфекцыянаваным.

Лекар-лабарант гаворыць, што сітуацыя яскрава паказвае, наколькі неабдумана робяць бацькі, адмаўляючыся вакцынаваць супраць адзёру дзяцей:
-Трэба вакцынаваць дзяцей, не ўхіляцца ад гэтага. Гэта вельмі важнае мерапрыемства, якое забяспечвае грамадскае здароўе ўсяго насельніцтва. Найбольш частыя ўскладненні ад адзёру – гэта ўскладненні з боку органаў дыхання, пнеўманіі, ускладненні сасудзістай сістэмы, паражэнне сардэчнай мышцы.
Больш за ўсё выпадкаў адзёру ў Берасцейскай вобласці – 62% ад усёй колькасці зарэгістраваных.
Беларускае Радыё Рацыя