BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі працягваецца моцная залева

У Беларусі праз навальніцу больш як 400 населеных пунктах не маюць электрычнасці. Моцныя залевы працягваюцца.

Амаль ва ўсіх абласцях зарэгістравалі падзенне дрэваў (агулам 91 выпадак). «Пацярпелых няма», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленні. Найбольш пацярпелі Гомельскі, Пастаўскі, Менскі, Гарадзенскі, Івейскі, Мядзельскі і Полацкі раёны.

На працягу дня захаваюцца складаныя ўмовы надвор’я, найперш гаворка ідзе пра надзвычай моцны вецер, які ў парывах можа дасягаць 25-27 метраў на секунду. У асобных рэгіёнах ідуць моцныя дажджы.