BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі працягваюцца затрыманні па «справе Гаюна»

Рэпрэсіі ў Беларусі. Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра затрыманні ў «справе Гаюна».

Міліцыя, паліцыя.
Здымак ілюстрацыйны

Паводле звестак ПЦ «Вясна», у Беларусі дагэтуль працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі маніторынгавай групе «Беларускі Гаюн». Як паведамлялі былыя вязні, затрыманні адбываюцца ў межах артыкула Крымінальнага кодэкса «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Большасць затрыманых — мужчыны.

Вядома пра як мінімум шэсць судовых працэсаў па гэтай справе й пра як мінімум 38 пацверджаных фігурантаў, якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна большая. Некаторым падаўжаюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя