BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прышчапілі ад грыпу 40% насельніцтва

 У Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі паведамілі, што сёлетні план па імунізацыі насельніцтва супраць грыпа дасягнуты. Медыкі ўжо прышчапілі 40% насельніцтва краіны. З большага лічба складаецца з вакцынацыі мэтавых груп і працаўнікоў бюджетнай сферы: ахова здароўя, адукацыя, культура, сілавыя органы.

Па словах лекаркі, самі па сабе грамадзяне не надта актыўныя:

-Людзі, якія сумняюцца ў неабходнасці вакцынацыі ад грыпу ці адмаўляюцца ад яе, яны проста не разумеюць адрозненняў звычайнага ВРЗ ад грыпу. Бо грып  – гэта інфекцыя, якая вельмі складана працякае, і яна патрабуе нагляду, вельмі агрэсіўнага лячэння.  

Кампанія па імунізацыі супраць грыпа яшчэ будзе трываць да 1-га снежня. Паводле прагнозаў медыкаў, уздым грыпа ў краіне чакаецца на другую палову студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя