BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прызначаны новы апостальскі нунцый

Замест харвата Антэ Ёзіча ім стаў італьянец Іньяцыё Чэфаліа, піша catholic.by.

Іньяцыё Чэфаліа нарадзіўся ў 1975 годзе на востраве Сіцылія, належыць да мясцовай італа-албанскай каталіцкай Царквы візантыйскага абраду. 

Першай пляцоўкай Чэфаліа стала нунцыятура ў Эквадоры (2006-2010 гг.), пазней ён служыў сакратаром нунцыятуры для Камбоджы, Лаоса, М’янмы і Тайланда (2010-2013 гг.), часовым павераным і намеснікам пастаяннага назіральніка Святога Пасаду пры Радзе Еўропы ў Страсбургу. У 2020-2024 гадах служыў у Венесуэле. Валодае італьянскай, албанскай, французскай, англійскай, іспанскай мовамі.