Маці асуджанага на 17 гадоў і 9 месяцаў анархіста Аляксандра Францкевіча будуць судзіць за нібыта «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Суд над Таццянай Францкевіч і яе сястрой Наталляй Лабацэвіч пачнецца 10 лютага, піша «Вясна».

Сясцёр затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку, калі яны прывезлі перадачу Аляксандру. Справу іх будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе 10 лютага. Працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.
Нагадаем, што цётка Францкевіча Наталля Лабацэвіч з’яўляецца маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.
Беларускае Радыё Рацыя






