BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прызналі “экстрэмісцкім” яшчэ адзін адукацыйны сайт

У Беларусі прызналі “экстрэмісцкім” яшчэ адзін адукацыйны сайт. На гэты раз сілавікі зацікавіліся адукацыйнай платформай “Васьміног”, якую робяць беларусы з дыяспары.

“Экстрэмісцкай” прызналі і старонку платформы ў Facebook. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Драгічынскага раёна 8 красавіка 2025-га.

Праграма “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх каманд даследчыкаў.