BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» праект для настаўнікаў Nastaunik.іnfo

Міністэрства інфармацыі Беларусі 18 лютага абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго, сярод інашага, трапілі сацсеткі грамадскага праекту для настаўнікаў Nastaunik.іnfo.

Праект Nastaunik.info створаны ў 2005 годзе. Ён пазіцыянуе сябе як «пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі». На сайце публікуюцца навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і мэтадаў навучання, вучэбныя матэрыялы, метадычныя матэрыялы, урокі і пазакласныя імпрэзы.

Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх» сярод іншых трапілі: музычная кампазіцыя «Жыве Беларусь» гурта «Elysium», сайт і сацсеткі праекту «horki.іnfo».