BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт «Голас Амерыкі»

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт «Голас Амерыкі», таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», які складаюць улады, папоўнілі: Telegram-канал «Disident», сайты «belinstitute.cоm», «reform.nеws», старонкі ў Facebook «Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны. ЛIДА», «Andrei Sannikov», «Александр Кнырович» ды многія іншыя.

Трапілі ў пералік і старонкі чарговых міжнародных праваабарончых арганізацый. Гэтак суд Горацага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонку «FIDH — International Federation for Human Rights» (Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека) у Instagram. Суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «LIBERECO — Partnership for Human Rights» у сацсетцы Threads.