У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што ўлады Беларусі ўключылі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» яшчэ шэраг інфармацыйных рэсурсаў.

У спіс уключылі сайт і старонкі ў сацсетках ініцыятывы «Цэнтр новых ідэй», заснавальнікам якога з’яўляецца Рыгор Астапеня. Сёлета ў канцы сакавіка Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў Цэнтр новых ідэяў (ЦНІ) «экстрэмісцкім фармаваннем».
Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На гэты час у спісе амаль на 1500 старонках пералічаныя тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстанне якіх прадугледжаная адказнасць. З 2020 года ўлады Беларусі выкарыстоўваюць гэты спіс для масавых рэпрэсій і барацьбы з іншадумствам.






