BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек

Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што колькасць палітычных зняволеных у Беларусі зноў дасягнула 1400 чалавек. Яны дадалі ў спіс яшчэ 13 чалавек, якіх прызналі палітвязнямі.

Здымак ілюстрацыйны

Гэта — Дзіяна Кішкарэнка, Анастасія Юманава, Вольга Патрусаева, Дзмітрый Кучук, Міхаіл Петраш, Юрый Хаванскі, Піліп Сцёпін, Яўген Цыбулька, Вячаслаў Баравік, Дзмітрый Шчамер, Іван Дыдышка, Сяргей Крук і Андрэй Анпілогаў. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Большасць палітвязняў былі затрыманыя па артыкуле “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Лідара ліквідаванай партыі “Зялёныя” Кучука схапілі 16 лютага ў Менску пры спробе ўскласці кветкі каля пасольства Расеі ў дзень гібелі Аляксея Навальнага. Ён не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту.