BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек. Гэта — Аляксандр Тарасевіч, Наталля Буракоўская, Алеўтына Гудкова, Дзмітрый Мірскі, Дзмітрый Блашчаніца і Дзмітрый Фамін. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Здымак ілюстрацыйны

Тарасевічу, Буракоўскай, Гудкову, Мірскаму і Блашчаніцы выставілі абвінавачванні, ці ўзялі пад варту, альбо нават пазбавілі волі ў калоніі па артыкуле “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак” — за ўдзел у пратэстах. Фаміна ж абвінавачваюць таксама ў “абразе Лукашэнкі”. У Беларусі па-ранейшаму налічваецца больш за 1300 палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя