BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі» амаль 7 тысяч інфармацыйных рэсурсаў

Такую статыстыку агучыў міністр інфармацыі Марат Маркаў, піша @euroradio.

У гэту лічбу ўваходзяць сайты, Telegram-каналы і чаты, профілі ў Instagram і старонкі ў іншых сацсетках.

Маркаў адзначыў, што за 5 месяцаў 2025 года заблакавана столькі ж інтэрнэт-рэсурсаў, колькі за ўвесь 2024 год. Агулам — каля 6,3 тысячы. А ўсяго, за ўвесь час заблакавана каля 18 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.

Таксама Мінінфарм забараніў 110 «шкодных» мастацкіх кніг.

вясна