У Беларусі павялічваецца колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС), вынікае са словаў галоўнай спецыялісткі ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Міністэрства адукацыі Алены Вайцяховіч.

Паводле яе, на 1 ліпеня 2024 году ў сацыяльна небяспечным становішчы прызналі больш за 23 тысяч дзяцей з 11 тысяч сем’яў.
Для параўнання: паводле звестак на канец траўня 2023 году, «у сацыяльна небяспечным становішчы» знаходзіліся больш як 19 тысяч дзяцей з 9 тысяч сем’яў, на пачатак 2023 году — 23,7 тысячы.






