BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі раскрылі схему фіктыўнага працаўладкавання па размеркаванні

Беларускія сілавікі раскрылі схему па фіктыўным працаўладкаванні студэнтаў-бюджэтнікаў, якім трэба было адпрацаваць размеркаванне, паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”.

Сцвярджаецца, што схемай скарысталіся 200 студэнтаў. Вядзецца праверка яшчэ па 1000 чалавек. Схема заключалася ў тым, што бізнесмен зарэгістраваў некалькі камерцыйных структур і ад іх імя выдаваў маладым спецыялістам дакументы аб працаўладкаванні. Выпускнікі афармляліся на працу на 0,1 стаўкі і атрымлівалі заробак не больш за 60 рублёў.

За такое “размеркаванне” выпускнікі штомесяц уносілі аплату. Тэлеканал “Беларусь 1” адзначае, што маладых спецыялістаў чакае альбо крымінальная справа, альбо кампенсацыя платы за навучанне.