BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ровень нараджальнасці рэкордна нізкі

У Беларусі ровень нараджальнасці дасягнуў рэкордна нізкага паказчыку. Падчас «Адзінага дня інфармавання» ў СМІ трапілі лічбы, якія раней не публікаваліся: сумарны каэфіцыент нараджальнасці па краіне — 1,1 дзіцяці на жанчыну, а ў Менску — усяго 0,6.

Фота: БелТА

Прадстаўнікі Інстытута эканомікі Акадэміі навук адзначылі, што гэты паказчык ніжэй, чым у краінах з падобным роўнем урбанізацыі, напрыклад, у Вялікабрытаніі — 1,4. Нізкая нараджальнасць названа адным з самых вострых пытанняў для Беларусі.