BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ШІ будзе выкарыстоўвацца для распрацоўкі і аналізу законаў

У Беларусі штучны інтэлект (ШІ) будзе выкарыстоўвацца для распрацоўкі і аналізу законаў. Пра гэта заявіла намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс

Паводле яе слоў, ШІ дапаможа сістэматызаваць заканадаўчыя акты і праверыць, ці не дублююцца яны з ужо існуючымі дакументамі. Чупрыс таксама адзначыла, што штучны інтэлект будзе падказваць, ці варта прымаць новыя законы, калі шмат пытанняў ужо вырашана. 

Ідэю ўкаранення ШІ ў заканадаўчы працэс падтрымала і кіраўніцтва краіны. Сістэму аўтаматызацыі нарматворчасці плануецца ўкараніць з дапамогай Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававой інфармацыі.

Беларускае Радыё Рацыя