BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі спецвытворчасць пачатая супраць 108 чалавек

Крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці пачатыя супраць 108 асоб. Такую лічбу назваў журналістам старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.  

Паводле спецвытворчасці ў Беларусі пачынаюць справы на палітэмігрантаў. Суды пры гэтым адбываюцца завочна. Кіраўнік СК заявіў, што колькасць такіх спраў будзе толькі павялічвацца. “На сёння крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці пачатыя ў дачыненні да 108 асобаў. З іх 82 справы ўжо накіраваны для разгляду ў суд, у вытворчасці застаюцца 26 спраў. Апошнім часам актывізавалі гэтую працу. Сёлета колькасць крымінальных спраў, накіраваных у парадку спецыяльнай вытворчасці, будзе павялічвацца”, — падкрэсліў ён.

Дзмітрый Гара падкрэсліў, што следчыя выяўляюць маёмасць палітуцекачоў, каб потым канфіскаваць на карысць дзяржавы. “Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасці, якая павінна быць па рашэнні суда накіраваная ў даход дзяржавы”, — заявіў ён.

Беларускае Радыё Рацыя