У Беларусі праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 23-ох чалавек, сярод якіх ёсць рэйкавыя партызаны.

Сярод новых палітвязняў два грамадзяніна Украіны. Вячаслаў Бародзій асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаннях у “агентурнай дзейнасці” і “незаконным перамяшчэнні зброі праз мяжу”. Іван Ліхалат, затрыманы ў 2023 годзе, таксама прызнаны палітвязнем. Яго абвінавачваюць у “замаху на акт тэрарызму” і “падрыхтоўцы дыверсій на чыгунцы”.
Паводле звестак, удзельнікі групы атрымалі тэрміны ад 11 да 25 гадоў зняволення, але дакладны прысуд Ліхалата пакуль невядомы. Агульная колькасць палітычных зняволеных у Беларусі цяпер набліжаецца да 1300. Праваабаронцы лічаць гэтыя справы палітычна матываванымі і заклікаюць да неадкладнага вызвалення ўсіх несправядліва асуджаных.
Беларускае Радыё Рацыя






