Ва ўсіх універсітэтах Беларусі ў суботу, 12 ліпеня, стартаваў асноўны этап уступнай кампаніі. У абітурыентаў ёсць шэсць дзён, каб падаць дакументы ў прыёмную камісію – да 17 ліпеня ўключна. На некаторыя сельскагаспадарчыя спецыяльнасці і ў сілавыя ВНУ даецца на некалькі дзён больш.

У Беларусі сёлета плануецца прыняць у ВНУ амаль 32 тысячы студэнтаў бюджэтнай і 16,4 тысяч платнай формы навучання. Найбольш бюджэтных месцаў дастанецца інжынерам, педагогам, медыкам і аграрыям.
Паступіць у беларускія ВНУ на бюджэт без іспытаў могуць і расейскія абітурыенты. Для гэтага вылучылі больш як 850 бюджэтных месцаў, перадусім на інжынерным і аграрным профілях. Агулам дасяжная 131 спецыяльнасць у 30-ці ўніверсітэтах.






