BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі штодня фіксуюць больш за дзевяць затрыманняў і рэпрэсій

Статыстыка праваабаронцаў. За чэрвень “Вясна” зафіксавала 67 выпадкаў затрыманняў і іншых відаў палітычных рэпрэсій у Беларусі. З пачатку года зарэгістравана каля 1700 затрыманняў і іншых формаў крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсій. Усяго праваабаронцам вядома пра больш як 7116 асуджаных (у тым ліку 33 чалавекі, скіраваныя на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне) па палітычна матываваных крымінальных справах з 2020 года.

Здымак ілюстрацыйны

Нягледзячы на тое, што з калоній вызваляюцца палітвязні ў сувязі з адбыццём тэрміну або ў парадку памілавання, іх колькасць застаецца крытычна высокай: на канец чэрвеня ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 1164 палітвязні (з іх 169 — жанчыны).

Праваабаронцы адзначаюць, што рэальны маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі значна большы. Збор інфармацыі істотна ўскладнены з-за больш жорсткай палітыкі ўладаў з пачатку года, накіраванай на максімальнае ўтойванне фактаў пераследу.

Беларускае Радыё Рацыя