BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ствараюць новыя цэнтры падрыхтоўкі аператараў ваенных дронаў

У войску Беларусі ствараюць новыя цэнтры падрыхтоўкі аператараў беспілотнікаў, у тым ліку FPV-дронаў. Найбольш актыўна ў гэтым напрамку дзейнічае Заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Вядома, што згаданыя цэнтры дзейнічаюць на базе механізаваных злучэнняў.

Фота: ctv.by

На занятках аператары “ўдасканальваюць свае навыкі і ўменні ў кіраванні і выкарыстанні дронаў розных відаў і мадыфікацый”. Пры гэтым улічваецца досвед вайны ва Украіне.

Мінулай восенню падрыхтоўка аператараў беспілотнікаў абмяркоўвалася з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. У розных падраздзяленнях войска Рэспублікі Беларусь рэгулярна праходзяць заняткі з такімі спецыялістамі.

Летась Беларускае добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту паабяцала да 2026 года “цалкам забяспечыць сілавыя структуры аператарамі дронаў”.