BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі судзяць былых афіцэраў міліцыі

Сёння, 13 студзеня, у Менскім абласным пачаўся працэс над групай былых супрацоўнікаў міліцыі Жодзіна, Барысава і Смалявічаў, якія падчас падзей 2020 году звярнуліся да былых калегаў. Будуць судзіць Ігара Кісляка, Вячаслава Ілліна, Андрэя Дарошку, Віталя Папроцкага і Дзмітрыя Удовіна.

У 2020-м усе гэтыя афіцэры былі ўжо ў адстаўцы або ў запасе. У жніўні пасля так званых выбараў яны запісалі відэазварот, у якім заклікалі былых калег і ўсіх міліцыянтаў краіны «не выступаць карнікамі». Праз 3,5 гады ўсіх пяцярых удзельнікаў відэазвароту затрымалі. Цяпер ім пагражае да 12 гадоў зняволення.

У 2020 годзе на вуліцах Жодзіна міліцыянты шмат разоў білі людзей, якія выходзілі на мірныя акцыі пратэсту супраць фальшавання выбараў. Ад жорсткасці міліцыянтаў пацярпелі дзясяткі жыхароў горада, сярод іх былі і тыя, хто да пратэстаў не меў дачынення.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вясна”