33-гадовую Крысціну Сашнікаву, супрацоўніцу аўдытарскай кампаніі Ernst & Young, двойчы за год судзілі па палітычных справах. Цяпер яна адбывае чатырохгадовы тэрмін у жаночай калоніі №24 у Зарэччы. Пра гэта піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Першы раз жанчыну асудзілі ў кастрычніку мінулага года. Тады яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Паводле «Спісу экстрэмістаў», тады яе асудзілі да пазбаўлення волі.
Цяпер стала вядома, што ў жніўні над Крысцінай адбыўся ўжо другі суд. Гэтым разам ёй інкрымінавалі фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, заклік да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі і распальванне іншай сацыяльнай варожасці.
Беларускае Радыё Рацыя






