Дзень Маці святкуецца сёння ў Беларусі. Свята было ўведзена ў 1996 годзе і прывязанае да царкоўнай даты – Пакрову Прасвятой Багародзіцы, які сёння святкуецца у Праваслаўнай Царкве (па старым стылі).

Свята прысвечана павазе і ўдзячнасці маці за іх клопат, любоў і выхаванне дзяцей. У гэты дзень у краіне праходзяць урачыстасці, віншаванні і акцыі для жанчын.
«Нізкі паклон вам, дарагія мамы. Жадаю моцнага здароўя і дабрабыту. Хай шчаслівы бляск дзіцячых вачэй натхняе вас на новыя дасягненні», — цытуе кіраўніка дзяражы Аляксандра Лукашэнкі ягонагя прэс-служба. Аднак добрыя словы разыходзяцца са справамі. Прыклад таму – палітыча матываваныя суды ў Беларусі. Сярод засуджаных па палітычных справах (станам на мінулы год) – 480 жанчын. Сярод палітзняволеных — 29 шматдзетных маці і бацькоў.
Беларускае Радыё Рацыя






