BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ў бліжэйшыя дні могуць узнікнуць праблемы з інтэрнэтам

У Беларусі ў бліжэйшыя дні могуць быць праблемы з інтэрнэтам. Пра гэта папярэджвае “Белтэлекам”.

Фота: prodelo.by

З яго інфармацыі вынікае, што з 9-й гадзіны 9 кастрычніка да 6-й гадзіны 11 кастрычніка “ў сувязі з правядзеннем работ на сетцы перадачы даных… магчымы перапынак доступу ў сетку інтэрнэт для аператараў Беларусі”.  Таксама могуць узнікнуць праблемы з доступам да рэсурсаў сеткі “Белтэлекама” праз падключэнне з Нацыянальным цэнтрам абмену трафікам.

“Прыносім прабачэнні за нязручнасці. Даведкі па тэлефоне “123”, – паведаміла прэс-служба прадпрыемства.