
Можна зрабіць адну самую галоўную выснову: паколькі ўлада не дае вымяраць грамадскае мераканне, то яна сумняецца ў адпаведным узроўні даверу да яе, – перакананы дырэктар па развіцці кампаніі DataTile Валянцін Сакалоўскі:
– Калі б улады, якія робяць апытанні, усё ж разумелі, што ўзровень да іх даволі высокі, то яны б гэтага не саромеліся. А зараз яны проста закруцілі ўсе гайкі, каб ніхто не мог змерыць і сказаць, што «кароль голы». Калі да цябе ўзровень даверу вельмі высокі, то табе няма чаго хаваць, ты проста кажаш: хто заўгодна, прыязджайце і мерайце.
Згодна афіцыйных дадзеных, на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Лукашэнка набраў амаль што 87 працэнтаў. Нібы альтэрнатыўныя кандыдаты набралі ў межах ад 2 да 3 працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя






