Рэпрэсіі ў Беларусі. З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 76 чалавек, асуджаных за нібыта «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час, адзначае ПЦ Вясна.

Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.
Маніторынгавая група БГ з дапамогай відавочцаў займалася адсочваннем вайсковай актыўнасці ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






