
У так званы “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 24 чалавекі, сярод іх асуджаныя завочна. Цяпер у спісе, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.477 пазіцый. Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу. Пры гэтым палітзняволенай прызнаная толькі Алена Тоцкая, якой інкрымінаванае «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, судовы працэс над Тоцкай пачаўся 9 верасня. Пра прысуд не паведамлялася. У пералік “экстрэмістаў” унесеныя таксама людзі, якія адбываюць пакаранне, і завочна асуджаныя да пазбаўлення волі на розныя тэрміны блогеры.
Беларускае Радыё Рацыя





