BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ўводзяць псіхалагічнае сумоўе для педагогаў

Беларускі ўрад прыняў пастанову аб псіхалагічным сумоўі для педагогаў. Дакумент апублікаваны сёння, 9 снежня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ім прапісаны парадак, тэрміны і выпадкі правядзення наймальнікамі, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі псіхалагічнага сумоўя з педагогамі.

Беларускія настаўнікі. Фота: nastgaz.by

За такое сумоўе адказвае наймальнік. Праводзіць працэдуру павінны псіхолагі або педагогі-псіхолагі з дзяржарганізацый. З якіх менавіта – вызначаюць мясцовыя ўлады.

Весці гутаркі будуць не толькі з кандыдатамі на педагагічныя, спартыўна-трэнерскія і іншыя пасады, звязаныя з выхаваннем дзяцей, але і з дзеючымі работнікамі.

Заключэнне па выніках сумоўя будзе насіць рэкамендацыйны характар. А адмова ад яго праходжання афармляецца актам.

Запрацаваць новаўвядзенне павінна з 17 студзеня 2026 года.

Беларускае Радыё Рацыя