BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі вайскоўцы адпрацоўвалі спыненне прарыву праз мяжу

У Беларусі вайскоўцы адпрацоўвалі спыненне прарыву “падраздзяленняў умоўнага праціўніка” праз мяжу. У вучэннях былі задзейнічаны мотастралковыя падраздзяленні пры падтрымцы артылерыі і беспілотнікаў. Адбываліся яны на Гожскім палігоне (знаходзіцца 15 км ад мяжы з Літвой і 20 км ад мяжы з Польшчай).

Фота: «Ваяр»

Як паведамляе Мінабароны, гэта быў этап праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл з баявой стральбой. За ім на месцы назіраў дзяржсакратар Савета бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч. Той заявіў, што падчас вучэнняў выкарыстоўваецца досвед вайны ва Украіне. Правяраецца не толькі наяўнасць беспілотнікаў у падраздзяленнях, але і тое, як вайскоўцы могуць іх выкарыстоўваць і ўмеюць ад іх абараняцца.