Беларуская праваабарончая супольнасць абвясціла пра папаўненне спісу палітвязняў: у краіне з’явіліся яшчэ васьмёра грамадзянаў, асуджаных за мірнае выказванне меркавання.

Сярод новых прызнаных палітвязняў – Аляксандр Ляўковіч, Андрэй Філін, Уладзімір Цыбульскі, Дзмітрый Іванчыкаў і Андрэй Лагвіненка, якія атрымалі тэрміны за «абразы Лукашэнкі» і прадстаўнікоў улады.
Таксама палітвязнямі прызналі Ірыну Суржык і Сяргея Зелянкоўскага – за заклікі да санкцыяў, а Таццяну Шымко – за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» і крытыку прадстаўніка ўлады, паведамляе «Вясна».
Праваабаронцы чарговы раз патрабуюць дэкрыміналізаваць «абразлівыя» артыкулы і вызваліць усіх асуджаных за словы ці перакананні.на сёння ў краіне 1206 афіцыйна прызнаных палітычных вязняў.