BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“У Беларусі вучоных лёгка ператвараюць у палітзняволеных”

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ пяці вызваленых палітвязняў у Беларусі. Самае вядомае прозвішча сярод вызваленых — Арцёма Баярскага. Вызваленне Арцёма пракаментаваў яго сябар, вучоны-хімік Сяргей Бесараб.

Ён адзначыў, што справа Баярскага носіць яскрава выражаны палітычны характар:

– Вось абсалютна паказальная справа, таму што, па-першае, Арцём адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі, калі пачаўся дзікунскі жнівеньскі гвалт. І ён пачаў актыўна выказваць сваю палітычную пазіцыю. Усе краіны больш-менш цывілізаванага свету ўключаюцца ў гонку за талентам. А Беларусь – гэта нейкі гратэск, яна выкідвае сваіх талентаў, яна выштурхоўвае ўсіх лепшых людзей, якія зараз у іншых краінах будуюць будучыню.

Арцёма Баярскага, былога студэнта і чатырохразовага стыпендыята Фонду прэзідэнта, падтрымлівалі навукоўцы з розных краін — з адкрытым лістом да Генпракурора Беларусі Андрэя Шведа звярнуліся расейскія акадэмікі, таксама Арцёма залічылі ў Ковенскі ўнівэрсітэт Вітаўта Вялікага.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным  файле:

Беларускае Радыё Рацыя