У Беларусі вучацца больш за 9,5 тысячы кітайскіх студэнтаў. Беларусаў у кітайскіх ВНУ значна менш. Пра гэта расказаў пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн.

Фота: БДУ
«Абмен студэнтамі імкліва расце: цяпер агульная колькасць кітайскіх студэнтаў у Беларусі перавысіла 9,5 тыс., колькасць беларускіх студэнтаў у Кітаі дасягнула некалькіх соцень», – прыводзіць ягоныя словы БелТА.
Паводле слоў пасла, у Беларусі кітайскую мову вывучае каля 50 тыс. чалавек. У кітайскіх універсітэтах у адказ таксама выкладаюць беларускую мову. Праўда, дыпламат не сказаў, колькі кітайцаў вывучаюць яго.