BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі выяўленыя выпадкі “ганконгскага грыпу”

У Беларусі пагаршаецца эпідэміялагічная сітуацыя. У краіне выяўлены так званы “ганконгскі грып”. Лекары акрэслілі яго сімптомы: рэзкае пагаршэнне самаадчування, тэмпература вышэй за 39 градусаў, дрыжыкі, млоснасць, чырвоныя вочы.

Фота: 1obl.ru

“Зараз нельга грэбаваць прафілактыкай”, – адзначае лекарка:

-Не варта забывацца пра неспецыфічныя меры прафілактыкі – гэта мыццё рук, праветрыванне памяшканняў і вільготнае прыбіранне, шпацыр на свежым паветры, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны. І, канешне, пазбягаць кантактаў з людзьмі, у якіх ёсць сімптомы інфекцыйных захворванняў.

Па разліках медыкаў, пік грыпа ў краіне чакаецца з канца студзеня па сакавік. Афіцыйна ў Беларусі звыш 40% насельніцтва прышчапілася супраць небяспечнага віруса.

Беларускае Радыё Рацыя