BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі высокі прырост дзіцячага траўматызму з-за зімовых забаў

У Беларусі высокі прырост дзіцячага траўматызму з-за зімовых забаў. Пра гэта паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя. Са снежня звыш 200 падлеткаў пацярпела ў выніку катання з горак. 17 дзяцей паступілі ў Цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі ў надзвычай цяжкім стане. Асабліва медыкі супраць катання на так званых цюбінгах – надзіманых санках.

Па словах траўматолага, купляючы іх, бацькі павінны набыць дзецям і сродкі абароны:

– Не важна, якая экіпіроўка – дарагая яна будзе ці недарагая, але любая экіпіроўка, нават там налакотнікі, накаленнікі і шлем, які б ён не быў, ён абароніць дзіця ад цяжкой траўмы. Таму трэба пачаць з прафілактыкі і скончыць набыццём мінімальных набораў абароны.

Медыкі заклікаюць не дазваляць дзецям катацца на цюбінгах без нагляду дарослых. Таксама выбіраць для гэтай зімовай забавы толькі вызначаныя месцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belarus.kp.ru