BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі з 1 верасня забароняць мабільныя тэлефоны ў школах

З 1 верасня ў беларускіх школах уступае ў сілу новая забарона на выкарыстанне мабільных тэлефонаў. Хоць гэтая норма не прапісаная ў абноўленым Кодэксе аб адукацыі, яна ўжо актыўна абмяркоўваецца сярод бацькоў і вучняў. Пра гэта распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко, піша Менская праўда.

Фота: Shutterstock

Цяпер, прыходзячы ў школу, вучні будуць абавязаны здаваць свае тэлефоны і змогуць забраць іх толькі пасля ўрокаў.

Таксама вызначаны месцы для захоўвання мабільных прылад і асобы, адказныя за іх бяспеку. Дарэчы, многія навучальныя ўстановы ўжо адмовіліся не толькі ад тэлефонаў, але і ад іншых электронных прылад, такіх як тэлевізары і планшэты. На думку экспертаў, традыцыйныя метады навучання – плакаты, падручнікі і жывыя зносіны — больш эфектыўныя для адукацыйнага працэсу.