BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі за «агентурную дзейнасць» асудзілі мінімум пяць украінцаў

Роўна два гады таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну.
Ужо два гады ў Беларусі пераследуюць украінцаў па падазрэннях у супрацы з украінскімі спецслужбамі.

Праваабаронцы падагульнілі звесткі аб тым, як у Беларусі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны пераследуюць украінцаў.
Так, за «агентурную дзейнасць» на карысць Украіны паводле арт. 358-1 КК асуджаныя мінімум пяць чалавек: Сяргей Бойку, Людміла Ганчарэнка, Міхаіл Сталярчук, Дзьмітры Гудзік, Павал Купрыенка.

Яшчэ адзін суд ідзе наўпрост цяпер над украінцам з Чарнігаву Андрэем Шмаем, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме, прыгадвае праваабарончы цэнтр Вясна.
Таксама ў Гомельскім абласным судзе 15 лютага ў закрытым паседжанні пачаўся суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранкай і Ларысай Крупай. Захаранку абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу прызначылі разглядаць суддзю Анатоля Сотнікава.

Беларускае Радыё Рацыя